Багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Казаць пра яе можна бясконца ... Шматгадовую, вельмі багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. Кулінарнае майстэрства заўсёды было цесна звязана з бытам, культурай і традыцыямі народа. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы, якія сёння шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі: легендарныя дранікі, халаднік, мачанка, жур, крупнік, верашчака! Открыть Напярэдадні Дня роднай мовы прайшоў фестываль, прысвечаны звычаям і традыцыям беларусаў, звязаных з харчаваннем «Шчыра Запрашаем». Галоўная задача фестывалю - расказаць і паказаць традыцыйную кухню беларусаў. На фестывалі навучэнцы прадстаўлялі свае стравы, якія гатавалі дома разам са сваімі бацькамі, распавядалі гісторыю ўзнікнення гэтых страў, а таксама кожны класны калектыў афармляў стол у нацыянальным стылі. Паўсюль панаваў водар разнастайных страў, выстаяць было проста немагчыма! Навучэнцы спяшаліся паспрабаваць ўсялякія стравы, даведацца пра іх шмат новага, і нават узяць сабе нешта на заметку, запісаўшы новы рэцэпт. З фотаздымкамі фестывалю можна азнаёміцца тут.
|