Конкурс стаў ініцыятывай рэсурнага цэнтра выкладання беларускай мовы і літаратуры гімназіі і ставіў сабе на мэце павышэнне цікавасці да нацыянальнай мовы, культуры, прывіццё любові да роднага слова.
"Добра быць фізікам, праграмістам. Усё гэта зараз шануецца, бо за гэтым будучыня. – зазначае настаўніца Алена Чаславаўна Сяліцкая. – Але ж калі ў краіне не будзе хапаць тэхналогій, новых вытворчых сродкаў, то ўсё гэта можна купіць. Ну, а калі не купіць, то і так абысціся. Але ж ні за якія грошы ні адна краіна свету не зможа набыць сабе патрыётаў, тых адданых людзей, якія будуць прысвячаць Радзіме жыццё. А з філолагаў, з аматараў слова і вырастаюць тыя самыя найлепшыя патрыёты”.
Конкурс праводзіўся асобна па ўзроставых катэгорыях і ахопліваў V-X класы. Заданні складаліся такім чынам, каб у час выканання можна было праявіць і свае базавыя веды па прадмеце, і веданне літаратуры, а таксама ўласны досвед. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 36 вучняў. Сярод якіх і былі выбраны найлепшыя.
У межах прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў конкурс сярод вучняў 5-10 класаў гімназіі на званне “Лепшы філолаг”. Ва ўпартай барацьбе сярод 52 удзельнікаў ганаровае званне “Лепшы філолаг” атрымалі:
Дарья Жылінская, 5А
Лізавета Саўчанка, 5Б
Аліна Фурык, 6В
Валера Астравух, 6В
Валянціна Хмялеўская, 7А
Надзея Высоцкая, 7А
Паліна Меляшкевіч, 8А
Юлія Ратушнюк, 9Б
Аляксандра Дудзянкова, 9Б
Надзея Жмурко, 9Б
Віншуем!