20 студзеня вучні 5М запрасілі на свята гімназістаў 5-6 класаў. Хлебам-соллю сустакалі ўсіх арганізатары вечара. І ў хату дзядзькі Цярэшкі і Цеткі Васіліны ўваходзілі усе, і песні разам спявалі, і ў гульні гулялі. Пяцікласнікі упрыгожылі свой куток-сцэну даматканымі посцілкамі, сурвэткамі, ручнікамі. На стале стаяў самавар, гліняны посуд з прысмакамі! 5М разам со свам класным кіраўніком Таццянай Эдуардаўнай Ліхадзіеўскай даў магчымасць усім прысутным пагыбіць свае веды аб народных традыцыях нашых продкаў, выклікаць цікавасць да абрадаў, звычаяў беларускага народа, з карысцю адпачыць! Добра падыхталалі дамашняе заданне гімназісты з 5В і 6Б класаў. Цікавыя жарты расказвалі дзеці, пелі песні, чыталі вершы-байкі, загадвалі загадкі, як на сапраўдных вячорках... як некалі рабілі іх продкі. |