На сустрэчу з гімназістамі прыйшоў намеснік пракурора Дзяржынскага раёна, саветнік юстыцыі Мікалай Канстанцінавіч Каляда. Склалася такое ўражанне, што слугой Феміды павінен быць абавязкова чалавек з багатым жыццёвым вопытам, мудры ад жыцця., бо ад яго разумення свайго абавязку, ад яго стаўлення да грамадства ў цэлым і да чалавека ў прыватнасці залежыць часам вельмі многае. “Галоўнае ў маёй прафесіі – пераканаць чалавека ў тым, што ён пераступіў закон, паспрыяць усведамленню ім віноўнасці, схіліць да шчырага раскаяння, а не абвінаваціць, каб пакараць, як думаюць многія. Дзеля гэтага я штодзённа і накіроўваю свой крок да пракуратуры. І, ведаеце, атрымліваецца! Якой удзячнасцю свецяцца вочы людзей, што з маёй дапамогай знайшлі сябе, быццам бы нарадзіліся наноў, цяпер ужо для іншага жыцця, вартага сумленнага чалавека, грамадзяніна нашай рэспублікі,” — дзеліцца сваёй радасцю намеснік пракурора. “Напэўна, самае каштоўнае, што засталося ў сэрцы пасля сустрэчы – гэта кінутае ў душу зерне даверу. Мікалай Канстанцінавіч запрасіў юнакоў і дзяўчат прыходзіць да яго са сваімі праблемамі і сумненнямі. Паабяцаў, што дзеля шчырай размовы з імі адкладзе ўсе свае важныя справы, бо нічога важнейшага і не існуе наогул…” – гаворыць намеснік дырэктара гімназіі па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Людміла Канстанцінаўна Лукша, якая і была ініцыятарам мерапрыемства. |