На цiкавы i вельмi пазнавальны ўрок краязнаўства запрасiў вучняў 8 “Б” класа 23 верасня Сяргей Канстанцiнавiч Яраховiч – настаўнік біялогіі гімназіі №1 г.Дзяржынска. На ўрок, што не значыўся ў раскладзе… У рамках праекта “Сем цудаў Беларусі”, якi арганiзавала ”Народная газета” сумесна з аблвыканкамамі, райвыканкамамі, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РГА “Белая Русь”, раённымі газетамі, на сайце “Народной газеты” www.ng.by адбылося фінальнае галасаванне. 3 сарака двух аб’ектаў-фіналістаў, сярод якіх і сем з Міншчыны, наведвальнікі сайта выбіралi сем самых вартых звацца ЦУДАМІ Беларусі. | Падчас урока вучнi падзялiлiся ўражаннямi аб самых прыгожых, самых знакамітых -- брэндавых мясцінах нашай краiны, дзе яны пабывалi самi i якія параілі б наведаць сваiм сябрам. Потым кожны з удзельнікаў сустрэчы завiтаў на сайт “Народнай газеты”, дзе можна было падрабязна пазнаёміцца з усiмi аб’ектамі-фіналістамі праекта. Вельмi ўразiлi дзяцей 900-гадовы дуб ля вескi Дубічна i Брагiнскi метэарыт, возера Свiцязь i прадпрыемства БелАЗ, возера Нарач i Лiдскi замак, касцёл у вёсцы Будслаў і Нясвіжскі замак. Напрыканцы Сяргей Канстанцiнавiч запрасiў вучняў прыняць удзел у галасаваннi. | Яшчэ доўгi час пасля заканчэння ўрока вучнi выказвалі свае меркаванні, спрачалiся. Галоўнае, з чым пагадзiлiся ўсе прысутныя, – наша краiна вельмi прыгожая i багатая на цуды, а само мерапрыемства было вельмi карысным і значным, бо кожны адчуў сябе адказным за захаванне і зберажэнне прыродных і культурных каштоўнасцей Радзімы. Такіх спраў (менавіта такое азначэнне грамадзянскай акцыі навучэнцаў адпавядае сутнасці таго, што адбылося) павінна быць як мага больш, - пагадзіліся рабяты. Абмеркаванне мела працяг і ў сем’ях гімназістаў… | | | Алена Кулікоўская, намеснік дырэктара гімназіі №1 г.Дзяржынса |