28 лютага у бібліятэцы гімназіі прайшло свята “Вяселка” і мы – надзейныя сябры”
У малодшых школьнікаў есць дужа верны і мудры сябар. Імя яму – “Вяселка”.Часопіс ахвотна чытаюць дзеці і нават дарослыя. Ен вучыць любіць сваю Айчыну, нястомна далучае чытачоў да роднай мовы і культуры.Свята наведалі вучні 1-4 класаў .Удзельнікі чыталі вершы на роднай мове У. Ліпскага, А. Вольскага, І. Муравейкі, В.Дранько- Майсюка, В. Хомчанкі, М. Салаўцовава, Я. Бжэхва, І.Стадольніка.
Лепшымі чытальнікамі сталі Максім Шынкарэнка ( 3”А”), Дзіана Кроўш ( 3 “А”), Кіра Жарнасек ( 3 “Б”), Арына Джэнжэра ( 3 “Б”), Сафія Высоцкая ( 2 “Б”), Ганна Шаршун( 2 “А”), Юля Ціханская ( 2 “Б”), Ксенія Жук ( 2 “А”),Уладзіслаў Пішчык (2”Д”), Анастасія Грахоўская (1 “В”), Максім Ребека( 2 “В”), Мікалай Шыкуноў( 3 “В”).
Свята аірымалася яркім і шматколерным, як сапраўдная вяселка.