Логотип 

Официальный сайт государственного учреждения образования

Гимназия №1 г.Дзержинска

Герб Дзержинска

Региональная сеть Сайт РУОСиТ УМК Виртуальный музей
Главный адрес электронной почты! ;)

Наш сайт перенсен на новую платформу. Новый адрес:  gymn1.schoolnet.by 

Оглавление

Человек есть мера всех вещей: существующих, что они существуют, несуществующих, что они не существуют.
— Протагор

Powered by...
Linux
Apache
FPC
Дзе пачынаюцца сцежкі?..

“У навуцы няма сталбавой дарогі,
і толькі той дасягае яе зіхоткіх вяршынь,
хто нястомна ўзбіраецца па яе камяністых сцежках…”

 

Наталля Чуйко, васьмікласніца гімназіі №1 г.Дзяржынска, прыняла ўдзел у Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі “Навуковыя памкненні-2011”, што прайшла ў Мінску ў Нацыянальнай Акадэміі навук у рамках беларускага інавацыйнага тыдня пры падтрымцы Лабараторыі Інтэлекту – міжнароднага грамадскага аб’яднання, якое займаецца выяўленнем навуковых талентаў сярод моладзі.

Канферэнцыя ўяўляла сабой комплекс мерапрыемстваў і доўжылася цэлы тыдзень.Яе арганізатары паклапаціліся аб тым, каб кожны дзень быў насычаны падзеямі, карыснымі ў плане інтэлектуальнага развіцця, запамінальнымі. Лекцыі, трэнінгі, майстар-класы ўзнімалі праблемы лідэрства і прадпрымальніцтва, садзейнічалі абуджэнню прадуктыўнай навуковай думкі. Акрамя таго, прапаноўвалася багатая экскурсійная праграма.

Канферэнцыя прадугледжвала работу секцый на трох узроўнях – у адпаведнасці з узроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў: маладыя вучоныя, студэнты, сатэліты (навучэнцы). Наталля Чуйко – самая юная удзельніца форуму маладых навукоўцаў. Яе работа адзначана дыпломам трэцяй ступені ў секцыі “Гуманітарныя навукі”.

А пачыналася ўсё два гады назад… Яе ўвагу прыцягнулі незвычайныя па форме і змесце літаратурныя творы – акравершы. Стала адшукваць іх у паэтычных кнігах, альманахах, у перыёдыцы. Такім чынам, атрымалася своеасаблівая энцыклапедыя беларускага акраверша.Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Чаславаўна Сяліцкая дапамагла правесці іх сістэматызацыю і прапанавала даследаваць вобразныя сродкі, мастацкія вартасці сабраных твораў, асаблівасці жанру. Вось так і нараджалася навуковая праца “Акраверш у беларускай літаратуры”.

Абаранялася работа на роднай мове, але статус міжнароднай канферэнцыі патрабаваў і яе прадстаўлення на мове міжнародных зносін. Таму навуковы артыкул быў напісаны па-англійску, так, дарэчы, была аформлена і стэндавая прэзентацыя. Навуковы артыкул увойдзе ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі, які пабачыць свет напрыканцы студзеня.

Уражаннямі аб канферэнцыі дзеліцца А.Ч.Сяліцкая, якая была побач са сваёй вучаніцай і раздзяліла з ёй мінуту славы:

“Адкрыццё і закрыццё канферэнцыі было не паасобку для розных катэгорый удзельнікаў. І таму адчувалася ўласная далучанасць да свету навуковых адкрыццяў. Усведамленне, што вось нарэшце і твой голас (у прамым і пераносным сэнсе) прагучаў з высокай кафедры пад зводамі шыкоўнай залы Нацыянальнай Акадэміі навук, прыдавала значнасці падзеі ў асабістым лёсе, у сціплай (хочацца верыць, пакуль) біяграфіі. Наташа атрымала сертыфікат удзельніка канферэнцыі і хутка патрымае ў руках сертыфікат аб навуковай публікацыі (ужо другі ў яе жыцці). Навуковаму артыкулу Н. Чуйко быў прысвоены індывідуальны лічбавы і аўтарскі код – а значыць, ён увайшоў у скарбонку беларускага літаратуразнаўства і ўключаны ў рэестр навуковых прац маладых вучоных. Дыплом трэцяй ступені – першая Наташына ўзнагарода міжнароднага ўзроўню.Я ганаруся сваёй вучаніцай і жадаю ёй новых поспехаў і дасягненняў”.

Застаецца толькі дадаць, што імя гімназісткі з Дхяржынска занесена ў банк дадзеных “Адораная моладзь Беларусі”, яна стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі.

Дзе бяруць пачатак жыццёвыя сцежкі?.. Ад школьнага стала… Ад школьнага званка…Ад школьнага ўрока…І заўсёды ў першую чаргу – ад сябе…

Газета "Узвышшы"

20 января 2012 г.


Метки: таланты

Наши новости

Уважаемые посетители нашего сайта! С декабря 2019 года наши новости публикуются только на новом сайте. ...


«Подросток и закон: территория родительской ответственности»

30 ноября 2019 года в государственном учреждении образования «Гимназия №1 г.Дзержинска» состоялось общегимназиче...


Профориентационная встреча

29 ноября для учащихся 11 классов состоялась профориентационная встреча с главным специалистом ОООН и ПП учреждения «М...


Поздравляем!

Поздравляем юную участницу I Международного фестиваля-конкурса творчества «Пирамида звезд» Ксению Баскову...


Поздравляем с победой!

На IV Международном фестивале искусств «BYFEST» наше учреждение образования представляли Дарья Брагинец (VI &laq...


Школа активного гражданина

28 ноября прошел единый день информирования в рамках информационно - образовательного проекта «ШАГ» на тему: &la...


Организационное собрание родителей будущих первоклассников

Уважаемые родители будущих первоклассников! Государственное учреждение образования «Гимназия №1 г.Дзержинска&raqu...


Внимание! Конкурс!

&...


Родительское собрание

30 ноября 2019 года в 11.00 в государственном учреждении образования «Гимназия №1 г.Дзержинска» состоится ...


Школа Активного Гражданина

28 ноября пройдет единый день информирования в рамках проекта «ШАГ» - «Школа Активного Гражданина&raqu...


free counters

© 2002-2019 SCHOOLNET.BY

Всё нужное - просто, всё сложное - не нужно