ЛЕГЕНДА ПРА ДРЭВА КАХАННЯ

Працаваў садоўнікам у сядзібе юнак Стась. Юнак ад нараджэння меў фізічныя недахопы, а таму нават у думках не спадзявауся на ўземнасць дачкі гаспадара, але хоць чымсьці жадаў парадаваць сваю патаемную каханую. Гэтыя ўзнёслыя пачуці падштурхнулі Стася на стварэнне цудаў прыроды, якія ўвасобіліся ў трох дрэвах, сімвалізуючых Веру, Надзеюі Каханне. Усю вясну і нават пачатак лета працаваў над імі графскі садоўнік, засланіўшы ад іх цікаўных вачэй высокай агароджай. Ён акуратна абразаў галіны, надаючы ім нейкую новую форму, рабіў надрэзы на ствалах, прывіваючы да іх маладыя новыя парасткі. І нарэшце надыйшоў дзень адкрыцця таямніцы. Калі ўбралі агароджу і покрывы, гаспадар маёнтка і сабраўшыеся дзеля гэтай падзеі госці застылі ў захапленні. Перад імі адкрылася жывая кампазіція з дрэў. Першае з іх, Вера, уяўляла сабой чалавека з узнятымі да неба рукамі-галінкамі, як бы посячымі там Боскай ласкі. Другое дрэва-Надзея, было зроблена ў выглядзе згорбленага чалавека з кульбаю ў зялёным доўгім плашчы. Ён узнімаў угору галаву, як бы чакаючы, што хтосьці моцны і добры працягне яму руку дапамогі. Трэцяя алегорыя-Каханне, не мела падабенства з чалавечай постацю, але расло быццам бы дагары карэннямі. Здавалася, што дрэва вырвалі з глебы і, абкарнаўшы ўсе галіны, утыркнулі вершалінай у зямлю. Падпараткоўчыся нейкай невядомай сіле, карэнні, якія апынуліся на волі, пакрыліся трапяткім зялёным лісцем.

Доўга ўглядаляся ў гэтую апошнюю работу маладая графіня, а потым не вытрымала, падыйшла да Стася і пацалавала яго. Такое праяўленне пачуццяў да садоўніка з боку Мальвіны раз’юшыла старэйшага Чапскага. Ён загадаў прыкаваць парушыўшага законы прыстойнасці халопа ла вялікага валуна, каб замарыць яго голадам. Але ноччу маладая паненка вызваліла Стася з ланцугоў. Які ў яго быў дальнейшы лёс-пра гэта нідзе не згадваецца…

Даўно не жывуць у сваім маёнтку графы Чапскія. Пачаў дзічэць без адпаведнага догляду некалі цудоўны парк са скульптурнымі раслінамі. Ад сякеры, узнятай бязлітаснай рукою, загінула дрэва, сімвалізуючае Веру. У час нямецкай акупацыі, як рэдкі экзэмпляр, было вывезена ў Германію дрэва якое мела назву “Надзея”. І толькі Каханне, дрэва з карнямі ўгару, доўгія гады захапляла наведвальнікаў графскага парка сваёй прыгажосцю. Але час не пашкадаваў і яго. Некалькі апошніх гадоў яно ўжо не ахіналася лістотай. Ствол пачаў паціху трухлець, а зімою, не вытрымаўшы вялікай шапкі выпаўшага на крону снега, падламіўся, і ўнікальнае дрэва рухнула на зямлю. Праляжаўшы ў такім стане некалькі месяцаў, яно было канчаткова спілавана. Зараз на гэтым месцы застаўся толькі невялікі пянёк.

НА ГАЛОЎНУЮ